Беларуская Служба

Украіне патрэбныя большыя магчымасці, каб перанесці вайну на расійскую тэрыторыю — Зяленскі

17.07.2025 10:53
У цяперашні час прыкладна 40 працэнтаў зброі на перадавой з'яўляецца ўкраінскай.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіt.me/V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў цяперашні час прыкладна 40 працэнтаў зброі на перадавой — ва ўсіх аперацыях — з'яўляецца ўкраінскай.

«Гэта значна больш, чым калі-небудзь раней з моманту атрымання нашай краінай незалежнасці. Маштаб сапраўды вялікі. Але нам трэба больш», — заявіў ён.

Паводле слоў Зяленскага, Украіне патрэбныя большыя магчымасці, каб перанесці вайну на расійскую тэрыторыю — туды, дзе яна пачалася.

«Каб яны зразумелі, што яны зрабілі, і чаго каштуе адмова Пуціна ад спынення агню і заключэння рэальнага міру. Мы павінны дасягнуць 50 працэнтаў украінскай зброі на працягу першых шасці месяцаў паўнамоцтваў новага ўрада, павялічыўшы ўласную вытворчасць», — растлумачыў ён.

Прэзідэнт Украіны ў сераду падпісаў дакумент аб прызначэнні былога прэм'ер-міністра Дзяніса Шмыгаля новым міністрам абароны Украіны. Прэзідэнт таксама прызначыў Германа Смятаніна кіраўніком дзяржаўнай зброевай кампаніі «Украабаронпрам».

Новым кіраўніком урада прызначана Юлія Свірыдэнка, дагэтуль на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра і міністра эканомікі.

IAR/яс