Gazeta Wyborcza піша пра расійскі ўдар па польскай фабрыцы ў Вінніцы (цэнтральная Украіна). Меркаваннем польскага МЗС, нападзенне на фабрыку кампаніі Барлінэк (Barlinek) было мэтанакіраваным. Беспілотнікі ўдарылі па ёй ноччу з 15 на 16 ліпеня. У паведамленні Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый было адзначана, што ўдар прыйшоўся па двух аб’ектах цывільнай прамысловай інфраструктуры, у выніку пачаліся пажары. Аказалася, што адным з гэтых аб’ектаў была польская фабрыка, якая вырабляе драўляныя дошкі для падлогі.
«Расійскія дроны ўдарылі па польскай фабрыцы ў Вінніцы. Дырэктар Групы Барлінэк сказаў мне, што атака была планавай, з трох напрамкаў. Злачынная вайна Пуціна набліжаецца да нашых межаў», — напісаў польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.
Па інфармацыі прадстаўніка МЗС Паўла Вроньскага, на Вінніцу наляцела 28 БПЛА, з якіх 18 было збіта. Па фабрыцы ўдарылі 5 дронаў, якія прыляцелі з розных бакоў. Так што няма мовы аб выпадковым пападанні. У выніку было паранена 8 чалавек, у тым ліку 2 — цяжка.
На думку пасла Украіны ў Польшчы Васіля Боднара, удар мог быць нанесены з мэтаю запалохаць замежных інвестараў ва Украіне.
«На шчасце, у нас ёсць гарантыі ваеннай рызыкі. І таксама вопыт арганізацыі вытворчасці ў часе вайны. Мы не дазволім сябе запужаць», — дадаў ён, прапануючы пашырыць санкцыі супраць Расіі.
Фабрыка ў Вінніцы ўваходзіць у склад вялікай кампаніі Барлінэк, якая належыць найбагацейшаму паляку Міхалу Салавову. Фірма мае тры фабрыкі — у Польшчы, Румыніі ды Украіне. Прадстаўнік фабрыкі напісаў, што страты ў выніку пажару вялізныя, немагчыма будзе ўзнавіць вытворчасць раней, чым праз паўгода.
Gazeta Wyborcza/нг