Беларуская Служба

Расія атакавала Украіну, Польшча зноў падымала знішчальнікі

19.07.2025 11:21
Расійскія беспілотнікі атакавалі Адэсу на ўзбярэжжы Чорнага мора на паўднёвым усходзе Украіны. 
   .
Адэса пасля расійскай атакі.Фота з адкрытых крыніц

Мясцовыя ўлады паведамілі пра загінулага чалавека. У жылым доме ўзнік пажар. «Усе выратавальныя каманды працуюць ва ўзмоцненым рэжыме», – напісаў мэр Адэсы Генадзь Труханаў у Telegram. Паводле папярэдніх дадзеных, горад быў атакаваны блізу 20 беспілотнікамі.

Агулам Расія падчас чарговага масіраванага нападу па гарадах Украіны запусціла больш за 300 ударных дронаў і больш за 30 ракет розных тыпаў, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 

Паводле інфармацыі Зяленскага, у выніку атакі ворага пацярпелі Данецкая, Кіраваградская, Дняпроўская, Сумская, Херсонская, Валынская, Запарожская, Мікалаеўская, Адэская, Жытомірская вобласці.

У выніку атакі ёсць ахвяры і параненыя.

Таксама сёння Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла пра падвышэнне боегатоўнасці ваенна-паветраных сілаў з-за атакі Расіі на Украіну.

«У адпаведнасці з дзеючымі працэдурамі Аператыўнае камандаванне Ваенна-паветраных сіл Польшчы разгарнула ўсе даступныя сілы і сродкі, падняло ў паветра чарговыя пары знішчальнікаў, а наземныя сродкі супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі былі прыведзены ў найвышэйшую гатоўнасць».

Прынятыя меры накіраваны на падтрыманне бяспекі ў раёнах, якія мяжуюць з зонамі, што знаходзяцца пад пагрозай знішчэння.

IAR/вх