Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне страцілі забітымі больш за 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

20.07.2025 11:02
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі танк вядзе агоньКрыніца: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі амаль 1 млн 42 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. танкаў, больш за 23 тыс. бронемашын, больш за 30 тыс. 500 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 443 РСЗА, 3 тыс. 515 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 421 самалёт і 340 верталётаў.

вс