Трэці раўнд перамоваў паміж Расіяй і Украінай пройдзе 24 або 25 ліпеня ў Стамбуле. Пра гэта паведаміла турэцкае выданне Independent Türkçe са спасылкай на крыніцы. У Маскве ўжо пацвердзілі падрыхтоўку сустрэчы. Месца, час і склад дэлегацый удакладняюцца.
Перамовы будуць весціся на тэхнічным узроўні і закрануць абмежаваны кола пытанняў, у тым ліку гуманітарную дапамогу, абмен палоннымі, бяспеку інфраструктуры і сітуацыю ў памежных рэгіёнах Украіны. Сустрэча пройдзе без удзелу прэсы, чакаюцца пісьмовыя заявы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 19 ліпеня, што Кіеў прапанаваў Маскве правесці новы раўнд перамоваў. Прапанова была перададзена новым сакратаром РНБА Украіны Рустэмам Умеравым.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў зацікаўленасць Расіі і адзначыў, што будуць абмяркоўвацца праекты мемарандумаў, якія пакуль «дыяметральна супрацьлеглыя».
Папярэднія два раўнды адбыліся 16 траўня і 2 чэрвеня, таксама ў Стамбуле.
IAR/эж