Вашынгтон папярэдзіў Пекін за падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны. Пасол ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер зазначыў, што Кітай павінен спыніць падтрымку расійскага ваенна-прамысловага комплексу, інакш сутыкнецца з жорсткімі тарыфамі, пра якія заяўляў прэзідэнт Дональд Трамп.
Паводле слоў Уітакера, Пекін фактычна вядзе вайну пры пасярэдніцтве Масквы, і яго дзеянні могуць уцягнуць Захад у зацяжны канфлікт.
Гэтыя заявы прагучалі пасля таго, як Трамп паставіў Расіі ўльтыматум: спыніць вайну на працягу 50 дзён. У адваротным выпадку на краіны, якія купляюць расійскія тавары, у першую чаргу энерганосьбіты, будуць уведзеныя 100% амерыканскія тарыфы.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання экспарт расійскай нафты ў Кітай значна павялічыўся. ЗША лічаць гэта формай эканамічнай падтрымкі Масквы, што падрывае эфектыўнасць санкцый.
вс