Увечары 22 ліпеня на сайце Вярхоўнай Рады Украіны з’явілася інфармацыя аб тым, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які значна абмяжоўвае аўтаномію Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро (НАБУ) і Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (САП).
Паводле новага закона, абодва органы цяпер падпарадкоўваюцца Офісу Генеральнага пракурора Украіны. Закон быў прыняты Вярхоўнай Радай тэрмінова ў той жа дзень — за яго прагаласавалі 263 дэпутаты.
Дырэктар НАБУ Сямён Крыванос заявіў, што прыняцце закона фактычна «знішчае антыкарупцыйную інфраструктуру», якая была створана ў 2014 годзе ў межах абавязальніцтваў Украіны перад ЕС і МВФ.
Сітуацыя абвастрылася пасля вобшукаў, праведзеных СБУ ў антыкарупцыйных структурах. Затрыманыя некалькі чалавек, у тым ліку кіраўнік аднаго з падраздзяленняў НАБУ, якога нібыта падазраюць у сувязях з Расіяй. НАБУ заяўляе пра незаконнасць дзеянняў сілавікоў і ўжыванне сілы. Працягваюцца праверкі інфармацыйнай інфраструктуры бюро.
Новаўвядзенні выклікалі пратэсты грамадскасці ў Кіеве.
PAP/эж