Беларуская Служба

Трэці раўнд перамоваў Украіны і Расіі пройдзе сёння ўвечары ў Стамбуле

23.07.2025 13:17
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней заяўляў, што сярод ключавых тэм — спыненне агню, новы абмен палоннымі і вяртанне дзяцей, незаконна вывезеных у РФ. 
C
Cустрэча пройдзе ў палацы Чыраган у раёне БешыкташPAP/EPA/TOLGA BOZOGLU

У сераду, 23 ліпеня, увечары ў Стамбуле адбудзецца трэці раунд перамоваў паміж дэлегацыямі Украіны і Расіі. Сустрэча прызначаная на 19:00 паводле мясцовага часу (18:00 UTC+1) і пройдзе ў палацы Чыраган у раёне Бешыкташ, паведамляе «Укрынформ» са спасылкай на адміністрацыю прэзідэнта Турцыі.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што бакі абмяркуюць праекты мемарандумаў аб умовах завяршэння вайны. Паводле яго, пазіцыі Украіны і Расіі «абсалютна дыяметральна супрацьлеглыя».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней заяўляў, што сярод ключавых тэм — спыненне агню, новы абмен палоннымі і вяртанне дзяцей, незаконна вывезеных у РФ. Таксама плануецца падрыхтоўка да яго магчымай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Пяскоў у адказ заявіў, што перад такой сустрэчай «трэба будзе шмат папрацаваць».

pap/эж