Германія дапаможа ўдасканаліць антыкарупцыйнае заканадаўства Украіны. Пасля адмены ў аўторак незалежнасці антыкарупцыйных органаў ва Украіне ўспыхнулі пратэсты, і ў адказ учора былі запушчаны новыя праекты па аднаўленні незалежнага кантролю.
І старшыня Еўрапейскай камісіі, і кіраўнікі краін-партнёраў Украіны выказалі занепакоенасць пасля спрэчнага рашэння парламента і прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Украінскі прэзідэнт, відаць, быў яшчэ больш занепакоены вулічнымі пратэстамі, бо праз два дні ён перадумаў і ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект, які аднаўляе аўтаномію антыкарупцыйных органаў. Падобны, хоць і асобны, законапраект падрыхтавалі 48 дэпутатаў.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што перадасць праекты пад ацэнку дружалюбным краінам і прапанаваў гэта, сярод іншых, Германіі. «Фрыдрых Мерц выказаў гатоўнасць аказаць такую падтрымку», — напісаў прэзідэнт Украіны на платформе X. Пры гэтым, ён падкрэсліў, што барацьбка з умяшальніцтвам Расіі ва ўнутраныя рашэнні, у тым ліку ў тэндэры ва Украіне, застаецца прыярытэтам.
IAR/Адам Гурчэўскі
нг