Уладзімір Зяленскі хоча, каб заходнія санкцыі прымусілі Расію спыніць вайну. Пра гэта прэзідэнт Украіны напісаў у сеціве, падкрэсліўшы, што ўчора правёў перамовы са сваімі міністрамі і кіраўнікамі службаў.
Еўрапейскі Саюз прыняў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі ў сярэдзіне ліпеня. Украінскія эксперты адзначаюць, што ЗША, у сваю чаргу, абмяжоўваюцца пагрозамі, але не ўводзяць новых санкцый.
Меркаваннем Уладзіміра Зяленскага, Расія павінна адчуць санкцыі настолькі моцна, «каб у наступным годзе вайны не было». «Страты ворага, эканамічныя страты, сапраўды адчувальныя», — напісаў Зяленскі. «Цяпер неабходна аказаць яшчэ большы ціск на Расію», — дадаў прэзідэнт Украіны. Паводле слоў украінскага лідара, Масква павінна разумець, што перачакаць абмежаванні Захаду не атрымаецца, бо яны знішчаць эканамічны патэнцыял Расіі.
Украінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН адзначае, што Расія працягвае знаходзіць спосабы абыходу заходніх абмежаванняў і працягвае гандляваць з некаторымі заходнімі краінамі.
Паводле Тэлеграм-каналу V_Zelenskiy_official/IAR