Беларуская Служба

Расія ўдарыла па папраўчай калоніі ў Запарожжы: 16 забітых

29.07.2025 08:04
16 чалавек загінулі і 35 атрымалі раненні ў выніку расійскага ўдару па папраўчай калоніі ў Запарожскай вобласці ў ноч на 29 ліпеня.
 .
Ілюстратыўны здымак.Фота з Тэлеграм-канала ДСНС

«Уначы вораг 8 разоў абстрэльваў Запарожскую вобласць, папярэдне з выкарыстаннем ФАБ (авіябомбы, – рэд.). Яны таксама трапілі па папраўчай калоніі. 16 чалавек загінулі, 35 атрымалі раненні», – паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

Паводле яго слоў, пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога.

У выніку нападу была разбурана папраўчая ўстанова, а таксама пашкоджаны прыватныя дамы побач.

Паводле інфармацыі Фёдарава, за ноч Расія нанесла па Запарожскаму раёну 8 удараў, папярэдне ФАБамі. 

Нагадаем, у ноч з 28 на 29 ліпеня 2022 года адбыўся напад на калонію ў Аленаўцы, дзе на той момант утрымлівалі палонных абаронцаў з «Азоўсталі». 

вх