На мінулым тыдні па ініцыятыве прэзідэнта Зяленскага Спецыяльная антыкарупцыйная пракуратура і Антыкарупцыйнае бюро былі перададзеныя пад нагляд Генеральнага пракурора. Гэта выклікала серыю пратэстаў ва Украіне.
Партал «Украінская праўда» са спасылкай на свае крыніцы ва ўкраінскіх уладных колах напісаў, што на мінулым тыдні прадстаўнікі Еўрапейскага саюза накіравалі папярэджанне ўладам у Кіеве. Брусэль абумовіў усю фінансавую дапамогу, у тым ліку з замарожаных расійскіх актываў, выпраўленнем сітуацыі з антыкарупцыйнымі інстытутамі. Пытанне мае быць вырашана 31 ліпеня, у чацвер, бо ў гэты дзень украінскі парламент павінен правесці галасаванне па аднаўленні незалежнасці антыкарупцыйных інстытутаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Зяленскі. Аднак, паводле прэс-рэлізу, існуе небяспека таго, што прынятыя законы толькі часткова выправяць сітуацыю.
Тым часам ЕС, а таксама значная частка ўкраінцаў, патрабуюць поўнага аднаўлення незалежнасці Антыкарупцыйнай пракуратуры і Антыкарупцыйнага бюро.
ІАА/вх