Беларуская Служба

Расіяне працягваюць ракетныя абстрэлы Украіны

30.07.2025 07:14
У выніку расійскага ўдару па Харкаве тры чалавекі атрымалі раненні.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/State Penitentiary Service of Ukraine / Dostawca: PAP/EPA.

Мясцовыя ўлады паведамілі пра пашкоджанні цывільных будынкаў. Мэр Харкава Ігар Церахаў папярэдзіў жыхароў аб пагрозе далейшых абстрэлаў і заклікаў іх быць асцярожнымі.

Раней расіяне абстралялі ракетамі вучэбны цэнтр наземных войск Украіны. Трое салдат загінулі і васямнаццаць атрымалі раненні. Ваенныя не паведамілі месцазнаходжанне атакаванага аб'екта, але ваенныя блогеры выказалі здагадку, што гэта мог быць аб'ект, размешчаны недалёка ад паўночнай мяжы Украіны каля Чарнігава.

«Вораг здзейсніў ракетны ўдар па вайсковым вучэбным цэнтры. Нягледзячы на прынятыя меры бяспекі, страт асабістага складу пазбегнуць не ўдалося», — паведаміла ў сацыяльных сетках камандаванне Сухапутных войск Украіны. Паводле звестак Узброеных сіл Украіны, на месцы здарэння знаходзяцца службы хуткай дапамогі. Пацярпелым аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

У чэрвені ў выніку падобнага нападу Расіі на ваенны аб'ект у цэнтральнай Украіне загінулі 12 салдат.

ПР/юл