Беларуская Служба

Прызначаная канкрэтная дата. Дональд Трамп высунуў Расіі ўльтыматум

01.08.2025 11:01
Пра чаканні лідара ЗША амерыканскі дыпламат Джон Келі паведаміў Радзе Бяспекі ААН.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп Foto: PAP/EPA/ERIC LEE / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча, каб Украіна і Расія дасягнулі пагаднення і выпрацавалі ўмовы трывалага міру да 8 жніўня. Пра чаканні лідара ЗША амерыканскі дыпламат Джон Келі паведаміў Радзе Бяспекі ААН.

«І Расія, і Украіна павінны дамовіцца аб спыненні агню і трывалым міры. Настаў час дасягнуць пагаднення. Прэзідэнт Дональд Трамп даў зразумець, што гэта павінна адбыцца да 8 жніўня. Злучаныя Штаты Амерыкі гатовыя прымяніць дадатковыя меры для забеспячэння міру», – сказаў амерыканскі чыноўнік.

Нягледзячы на перасцярогі Дональда Трампа, які абвясціў, што дае Уладзіміру Пуціну 10 дзён, перш чым увядзе санкцыі супраць Расіі, расіяне наносяць удары па сталіцу Украіны.

Колькасць загінулых у выніку ўчарашняга расійскага нападу на Кіеў павялічылася да 26. Больш за 150 чалавек атрымалі раненні. Колькасць ахвяр можа павялічыцца, бо пошукавая акцыя працягваецца.

Для атакі на Кіеў у ноч з серады на чацвер расіяне выкарысталі беспілотнікі далёкага радыусу дзеяння і ракеты «Іскандэр».

IAR/аз

Прынамсі шэсць чалавек загінулі і больш за 50 атрымалі раненні ў выніку начной атакі на Кіеў

31.07.2025 08:36
Паводле прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, за ноч расіяне выпусцілі больш за 300 беспілотнікаў і восем ракет.