Беларуская Служба

Расійская армія працягвае страляць па мірных гарадах Украіны

09.08.2025 13:12
Раніцай расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Дняпры, у Херсоне агрэсар ударыў дронам па цывільным аўтобусе, двое людзей загінулі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Раніцай расійскія войскі атакавалі прыгарад Херсона, трапіўшы па цывільным аўтобусе. У выніку атакі загінулі 2 чалавекі.

Паранены шэсць чалавек: дзве жанчыны (66 і 75 гадоў) і чацвёра мужчын (23, 61, 69 і 83 гады). Двое ў цяжкім стане, іншыя атрымалі выбуховыя траўмы і абломкавыя раненні.

66-гадовая жанчына атрымала кантузію, чэрапна-мазгавую траўму, абломкавыя раненні і пералом ключыцы. Яна, як і іншыя цяжкапараненыя, шпіталізавана. Медыкі аказваюць неабходную дапамогу.

Таксама раніцай мела месца расійская ракетная атака на Днепр: ёсць загінулая і параненыя. Паранены 41-гадовая жанчына і мужчыны 21 і 29 гадоў. Пацярпелыя былі шпіталізаваны ў стане сярэдняй цяжкасці.

Пад ударам трапілі таксама Нікопаль, Міроўская, Марганецкая, Пакроўская абшчыны. Загінула жанчына, яшчэ адзін чалавек - паранены. Часткова знішчана прыватная хата, пашкоджана яшчэ шэсць, дзве гаспадарчыя пабудовы, лініі электраперадач.

юл