Мінулай ноччу ўкраінскія сродкі супрацьпаветранай абароны збілі або нейтралізавалі 70 з 100 расійскіх беспілотнікаў. Яны былі адпраўлены, у тым ліку, з Курскай вобласці і акупаванага Расіяй Крыма.
Расіяне атакавалі 100 ударнымі БПЛА тыпу «Шахед» і беспілотнікамі-імітатарамі розных тыпаў з напрамкаў: Шаталава, Курск, Прыморска-Ахтарск — РФ, Гвардыйскае — ТОТ Крыма.
Паветраны напад быў адбіты авіяцыяй, зенітна-ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы і беспілотных сістэм, а таксама мабільнымі агнявымі групамі Сілаў абароны Украіны.
Паводле папярэдніх дадзеных, СПА збіла/знішчыла 70 БПЛА тыпу «Шахед» і беспілотнікаў-імітатараў на поўначы і ўсходзе краіны.
У прыфрантавых раёнах Днепрапятроўскай, Харкаўскай, Сумскай і Чарнігаўскай абласцей было знішчана 30 БПЛА, а таксама зафіксавана падзенне фрагментаў збітых БПЛА у 3 выпадках.
Тым часам расіяне сцвярджаюць, што з учорашняга вечара да сённяшняй раніцы яны збілі 121 украінскі беспілотнік у 15 расійскіх абласцях. Большасць з іх былі збітыя над Краснадарскім краем, на ўсход ад Крыма.
ПР/юл