«Пуцін не прадэманстраваў жадання пайсці на кампраміс у сваіх ваенных мэтах. Я не думаю, што гэта зменіцца на саміце ў пятніцу», – заявіў кіраўнік групы па Расіі і геапрасторавай разведцы Інстытута вывучэння вайны (ISW) Джордж Баррас у каментары «Укрінформ».
Разам з тым эксперт падкрэсліў, што ЗША маюць велізарную ўладу і рычагі ўплыву і могуць дасягнуць вынікаў, калі будуць выкарыстоўваць іх у поўнай меры. «Але пакуль што ўрад ЗША адмовіўся выкарыстоўваць усе свае магчымасці, каб прымусіць Пуціна сесці за стол перамоваў», – мяркуе Баррас.
Сустрэча Трампа з Пуціным запланавана на 15 жніўня на Алясцы на фоне паведамленняў у СМІ пра тое, што Вашынгтон і Масква нібыта хочуць дасягнуць пагаднення аб спыненні вайны ва Украіне, што можа замацаваць акупацыю Расіяй некаторых тэрыторый. У адказ Уладзімір Зеленскі заявіў, што «адказ на ўкраінскае тэрытарыяльнае пытанне ўжо ёсць у Канстытуцыі Украіны».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не будзе прысутнічаць на перамовах Трампа і Пуціні, запланаваных на 15 жніўня на Алясцы.
вх