Беларуская Служба

Украіна і Расія правялі абмен ваеннапалоннымі

14.08.2025 17:57
Некаторыя з вызваленых утрымліваліся ў расійскіх працоўных лагерах з 2014 года.
.
У. Зяленскі ў ЛонданеPAP/EPA/TOLGA AKMEN

84 салдаты і мірныя жыхары вярнуліся на радзіму, паведаміў у чацвер прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён падкрэсліў, што некаторыя з вызваленых утрымліваліся ў расійскіх працоўных лагерах з 2014 года.

«Украінцы вяртаюцца дадому ва Украіну. Новы абмен, 84 чалавекі. Гэта і вайскоўцы, і мірныя жыхары. Амаль усім патрэбна медыцынская дапамога і сур'ёзная рэабілітацыя», – напісаў Зяленскі ў сацыяльных сетках.

Прэзідэнт паведаміў, што сярод вызваленых мірных жыхароў ёсць асобы, якіх расіяне ўтрымлівалі з 2014, 2016 і 2017 гадоў. Сярод вызваленых вайскоўцаў былі, сярод іншых, абаронцы Марыупаля.
Зяленскі падзякаваў украінскім службам бяспекі і ўладам Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў за дапамогу ў абмене. Ён таксама абвясціў пра далейшыя абмены, але не ўдакладніў, калі яны адбудуцца.

Папярэдні абмен палоннымі паміж Украінай і Расіяй адбыўся 23 ліпеня, калі абодва бакі абмяняліся прыблізна 250 чалавекамі. Таксама ў ліпені Зеленскі заявіў, што Украіна вярнула амаль 6000 ваеннапалонных з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў лютым 2022 года.

Апошні абмен адбыўся непасрэдна перад сустрэчай паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, запланаванай на пятніцу на Алясцы, каб абмеркаваць магчымае мірнае ўрэгуляванне вайны ва Украіне.

ав