Беларуская Служба

Дональд Трамп ацаніў рызыку няўдачы саміту з Пуціным у 25%

15.08.2025 16:11
Саміту ў Анкорыджы будзе папярэднічаць сустрэча Трампа і Пуціна сам-насам у прысутнасці перакладчыка, пасля якой адбудуцца перамовы ў фармаце дэлегацый і рабочы сняданак.
  .
Прэзідэнт РФ Ул. ПуцінPAP/EPA/VYACHESLAV PROKOFYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што бачыць 25-працэнтную верагоднасць няўдачы яго сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая адбудзецца 15 жніўня ў Анкорыджы (Аляска). 

Паводле Трампа, сустрэча павінна падрыхтаваць глебу для другога раўнду перамоў з удзелам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Абмяркоўвацца могуць тэрытарыяльныя пытанні і межы, аднак амерыканскі лідар падкрэсліў, што не будзе непасрэдна весці гэтыя перамовы.

Саміту ў Анкорыджы будзе папярэднічаць сустрэча Трампа і Пуціна сам-насам у прысутнасці перакладчыка, пасля якой адбудуцца перамовы ў фармаце дэлегацый і рабочы сняданак. З расійскага боку ўдзел возьмуць міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, міністр абароны Андрэй Белавусаў, міністр фінансаў Антон Сілуанаў, а таксама спецпрадстаўнік Кірыл Дзмітрыеў.

Цэнтральная тэма — урэгуляванне сітуацыі ва Украіне і забеспячэнне ўстойлівага міру. Дональд Трамп падкрэсліў прынцып «Нічога пра Украіну без Украіны» і гатоўнасць ЗША разам з Еўропай гарантаваць бяспеку пасля заключэння справядлівай мірнай дамовы.

dw/эж