Беларуская Служба

Пасля атакі дронаў у Расіі гарыць чарговы НПЗ 

15.08.2025 14:02
Сызранскі НПЗ — адзін з найбуйнейшых у сістэме «Раснафты», вырабляе, у тым ліку, авіяцыйную газу.
: https:t.megeneralstaff_ua
Крыніца: https://t.me/generalstaff_ua.

Уначы на 15 жніўня Сілы спецыяльных аперацый УСУ сумесна з іншымі падраздзяленнямі паразілі шэраг аб’ектаў РФ. Паводле Генштаба Украіны, удары нанесены па Сызранскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Самарскай вобласці і пункту кіравання 132-й асобнай мотастралковай брыгады ў Енакіевым, на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці.

Сызранскі НПЗ — адзін з найбуйнейшых у сістэме «Раснафты», вырабляе, у тым ліку, авіяцыйную газу. Мэта была паражана, зафіксаваныя выбухі і моцны пажар. Telegram-каналы паведамляюць пра серыю выбухаў і адкрытае гарэнне.

Нагадаем, 14 жніўня УС Украіны таксама паразілі марскі порт «Аля» ў Астраханскай вобласці, які выкарыстоўваецца Расіяй для паставак дронаў і боепрыпасаў з Ірана.

эж