Беларуская Служба

Сустрэча Трампа і Пуціна: шмат абяцанняў, мала вынікаў. Саміт на Алясцы не прынёс прарыву

16.08.2025 07:31
Не было заяў пра рашучыя змены па пытанні перамір'я ва Украіне.
      .
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп на Алясцы.PAP/EPA/SERGEY BOBYLEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Падрабязнасці размовы Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным застаюцца незразумелымі. Сустрэча працягвалася карацей, чым планавалася. Таксама быў адменены і раней планаваны сумесны абед дзвюх дэлегацый.

Саміт пачаўся з вельмі цёплага прыёму ў аэрапорце. Амерыканскія СМІ адзначылі, што расійскага дыктатара сустрэлі з пашанай, быццам ён – лідар дружалюбнай дзяржавы, а не краіны, якая мае вельмі халодныя адносіны з Вашынгтонам на працягу многіх гадоў. Перад перамовамі некаторыя амерыканскія журналісты, блізкія да абодвух палітыкаў, крычалі Пуціну: «Калі вы скончыце вайну і калі перастанеце забіваць мірных жыхароў?». Расійскі дыктатар зрабіў выгляд, што не чуе гэтых пытанняў.

Прыкладна праз тры гадзіны перамовы завяршыліся. Падрабязнасці пакуль невядомыя, акрамя таго, што яны былі апісаны як прадуктыўныя. На прэс-канферэнцыі ўдзельнікі зрабілі толькі свае заявы. Уладзімір Пуцін выступаў больш за восем хвілін, а Дональд Трамп — крыху больш за тры хвіліны. «Мы сапраўды зрабілі значны крок наперад. У мяне заўсёды былі фантастычныя адносіны з прэзідэнтам Пуціным», — сказаў Дональд Трамп. Абодва лідары не абвясцілі пра прарыў у пытанні спынення агню ў вайне ва Украіне.

IAR/нг