Уладзімір Зяленскі хоча сустрэцца з Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным. Спачатку ён мае намер абмеркаваць дэталі такой сустрэчы з прэзідэнтам Белага дома, таму ў панядзелак (18 жніўня) ён адправіцца ў Вашынгтон. Пра гэта ўкраінскі лідар паведаміў у сваім Тэлеграм-канале.
«Адбылася працяглая, змястоўная размова з прэзідэнтам Трампам — спачатку сам-насам, а потым таксама з удзелам еўрапейскіх лідараў. Агулам гаварылі больш за паўтары гадзіны, каля гадзіны — з прэзідэнтам Трампам.
Украіна зноў пацвярджае, што гатовая працаваць максімальна прадуктыўна дзеля міру. Прэзідэнт Трамп праінфармаваў мяне пра сваю сустрэчу з расійскім кіраўніком, пра асноўныя моманты размовы. Важна, што моц Амерыкі ўплывае на развіццё сітуацыі.
Мы падтрымліваем прапанову прэзідэнта Трампа наконт трохбаковай сустрэчы Украіна — Амерыка — Расія. Украіна падкрэслівае: ключавыя пытанні могуць абмяркоўвацца на ўзроўні лідараў, і трохбаковы фармат для гэтага падыходзіць.
Усе дэталі завяршэння забойстваў, спынення вайны планую абмеркаваць з прэзідэнтам Трампам у Вашынгтоне ў панядзелак. Дзякуй за запрашэнне.
Важна, каб еўрапейцы былі далучаныя на ўсіх этапах дзеля надзейнага гарантавання бяспекі разам з Амерыкай. Мы абмеркавалі пазітыўныя сігналы ад амерыканскага боку адносна ўдзелу ў гарантаванні бяспекі Украіне. Працягваем каардынаваць свае пазіцыі з усімі партнёрамі. Дзякую ўсім, хто дапамагае!»
нг