Беларуская Служба

Прэзідэнт Зяленскі ў Бруселі: Цяперашнія лініі фронту павінны стаць асновай для мірных перамоў

17.08.2025 15:50
«Міжнародныя межы нельга змяніць сілай», – падкрэсліла кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.
Аўдыё

«Цяперашнія лініі фронту ў вайне з Расіяй павінны стаць асновай для мірных перамоваў», – заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Бруселі з кіраўніцай Еўрапейскай камісіі. Ён дадаў, што няма ніякіх прыкмет таго, што Расія гатовая да трохбаковага саміту з ЗША і Украінай.

«Нам патрэбныя рэальныя перамовы, а гэта значыць, што мы можам пачаць з таго, дзе зараз знаходзяцца лініі фронту», – сказаў Зяленскі.

«На дадзеным этапе няма ніякіх сігналаў з боку Расіі, што трохбаковы саміт адбудзецца», – дадаў Зяленскі, які ўжо выказаў гатоўнасць удзельнічаць у такім фармаце.

Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла ў нядзелю падчас прэс-канферэнцыі ў Бруселі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, што ЕС будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі неабходна для справядлівага і трывалага міру.

«Міжнародныя межы нельга змяніць сілай», – падкрэсліла яна.

Палітык заявіла, што не можа быць ніякіх абмежаванняў для ўкраінскіх узброеных сіл або знешняй дапамогі.

Прэзідэнт Украіны прыбыў у Брусэль у нядзелю днём для ўдзелу ў тэлеканферэнцыі з прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен з так званай кааліцыяй добраахвотных. У панядзелак Зяленскі адправіцца ў Вашынгтон на сустрэчу з Дональдам Трампам разам з некалькімі еўрапейскімі лідарамі.

Расія можа быць гатовая вывесці войскі з невялікіх тэрыторый, занятых яе войскамі ў Сумскай і Харкаўскай абласцях Украіны, у абмен на Данбас, гэта значыць Данецкую і Луганскую вобласці, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы. Чакаецца таксама, што Масква запатрабуе афіцыйнага прызнання расійскай улады над захопленым у 2014 годзе Крымам.

PAP/вх