Беларуская Служба

Трамп: Украіна не будзе ў НАТА

19.08.2025 16:06
Украіна не будзе часткай НАТА, заявіў у аўторак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён таксама не выключыў магчымасці таго, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін не хоча заключаць мірнае пагадненне.
Donald Trump
Donald TrumpAlex Brandon/Associated Press/East News

«Украіна не будзе ў НАТА. Але ёсць пэўныя еўрапейскія краіны, якія будуць вырашаць гэтае пытанне; Францыя, Германія і Вялікабрытанія хочуць мець войскі на зямлі. Шчыра кажучы, я не думаю, што гэта будзе праблемай», – сказаў Дональд Трамп у тэлефоннай размове з журналістамі FOX News.

«Я думаю, што Пуцін стаміўся ад гэтага. Я думаю, што ўсе стаміліся ад гэтага. Але хто ведае? Мы даведаемся пра Пуціна ў бліжэйшыя некалькі тыдняў. І паглядзім, чым усё гэта скончыцца», – падкрэсліў амерыканскі прэзідэнт.

Ён не выключыў магчымасці таго, што Пуцін не хоча заключаць пагадненне.



PAP/вх