Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагадзіўся на сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, пацвердзіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралін Лівіт. Рашэнне было прынята пасля тэлефоннай размовы Пуціна з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у панядзелак, 19 жніўня. Наступным крокам стане арганізацыя сустрэчы двух лідараў у рамках міратворчага працэсу.
Дзейнасць па падрыхтоўцы сустрэчы каардынуюць дзяржсакратар ЗША Марк Рубіа, віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс і спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Стыв Уіткаў. Яны працуюць разам з Украінай і Расіяй, каб забяспечыць як мага хутчэйшую сустрэчу. Пасля двухбаковай размовы магчыма правядзенне трохбаковага саміту з удзелам Дональда Трампа.
Прэсавая сакратарка Белага дома адмовілася раскрываць, ці прапаноўваў Пуцін Маскву, або ці разглядаецца Будапешт для трохбаковага саміту.
Кэралін Лівіт таксама падкрэсліла, што амерыканскія войскі не будуць размяшчацца ва Украіне ў рамках гарантый бяспекі, аднак ЗША дапамогуць каардынаваць меры бяспекі і распрацаваць структуру гарантый, якая будзе прымальнай для абодвух бакоў. Паводле яе, абедзве краіны дэманструюць прагрэc у міратворчым працэсе, і для дасягнення сапраўды добрага пагаднення «абодва бакі павінны быць трохі незадаволены».
PAP/эж