Беларуская Служба

Кіт Келаг наведае Украіну з нагоды Дня незалежнасці і правядзе дыпламатычныя размовы

23.08.2025 13:18
Па просьбе расійскага боку, спецпасланнік прэзідэнта ЗША быў выключаны са складу дэлегацыі, якая прымала ўдзел у перамовах на Алясцы.
C
Cпецпрадстаўнік ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг Крыніца: commons.wikimedia.org/JKTKMM/CC BY-SA 4.0

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг наведае Кіеў, паведамляе Reuters. Ён павінен прыняць удзел у святкаванні Дня незалежнасці ў гэтыя выходныя. Паводле агенцтва, Келаг таксама правядзе дыпламатычныя перамовы.

«Кіт Келаг едзе ў Кіеў для ўдзелу ў святкаванні Дня незалежнасці. Ён таксама сустрэнецца з лідарамі, каб абмеркаваць інтэнсіўную дыпламатычную дзейнасць гэтага года», – напісаў журналіст Reuters Грэм Слэтэры на партале X.

Ён дадаў, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША едзе ў Кіеў, бо «ЗША, Украіна і Еўропа дамаўляюцца аб гарантыях бяспекі».

Нагадваем, Кіт Келаг не прысутнічаў у амерыканска -расійскіх перамовах на Алясцы. Ён быў выключаны са складу дэлегацыі па просьбе расіян, якія лічаць яго прыхільнікам Украіны.

IAR/аз

Праект гарантый бяспекі для Украіны будзе прадстаўлены на наступным тыдні

23.08.2025 11:12
Украінскі бок заяўляе, што патрабуе выразнага плану дзеянняў, эквіваленту артыкула 5-га НАТА ў выпадку расійскай агрэсіі.