Беларуская Служба

Расія пагражае прэм'еру Бельгіі

03.10.2025 09:20
Гаворка ідзе пра прапанову Еўрапейскай камісіі — рэпарацыйную пазыку для Украіны ў памеры 140 мільярдаў еўра, якая павінна фінансавацца за кошт заблакаваных расійскіх сродкаў, якія захоўваюцца ў Бельгіі. 
Ілюстрацыя /Shutterstock

Прэм’ер Бельгіі Барт Дэ Вэвэр паведаміў, што атрымлівае пагрозы з Масквы, адносна магчымага выкарыстання замарожаных расійскіх актываў. Гаворка ідзе пра прапанову Еўрапейскай камісіі — рэпарацыйную пазыку для Украіны ў памеры 140 мільярдаў еўра, якая павінна фінансавацца за кошт заблакаваных расійскіх сродкаў. Гэтыя сродкі знаходзяцца на рахунку бельгійскай разліковай кампаніі Euroclear, і ў брусэльскіх колах выказваюцца занепакоенасці магчымымі расійскімі судовымі пазовамі:

«Я растлумачыў маім калегам, што хачу, каб яны падпісаліся пад дакументам, які сведчыць, што калі будуць выкарыстаны грошы Пуціна, то ўсе мы будзем несці адказнасць на выпадак, калі нешта пойдзе не так. Кожная краіна павінна будзе гарантаваць, прапарцыйна, вялікія сумы грошай. Для мяне цяпер ужо няма ўцёкаў. Я ўжо чую з Масквы — калі ты дакранешся да нашых грошай, ты будзеш адчуваць наступствы вечна. Дырэктар Euroclear ужо жыве пад аховай, таму тое, што мы зробім, рызыкоўна. Я хачу, каб усе пра гэта ведалі», — паведаміў бельгійскі прэм'ер. 

Еўрапейская камісія настойвае, што прапанаваная пазыка мае моцныя юрыдычныя падставы, не з’яўляецца канфіскацыяй расійскіх актываў і будзе вернута Украінай у выпадку выплаты Расіяй вайсковых рэпарацый. Камісія таксама падкрэслівае, што адказнасць за ініцыятыву не будзе ляжыць выключна на Бельгіі.

iar/эж