Беларуская Служба

ЕС выдзеліць Украіне дадатковыя 100 мільёнаў еўра

13.10.2025 16:00
Гэта дадатковыя сродкі, якія павінны быць прызначаныя на падрыхтоўку ўкраінцаў да зімы.
K
Kіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая КаласPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Еўрапейскі Саюз выдзеліць дадатковыя 100 мільёнаў еўра на падтрымку ўкраінцаў гэтай зімой. Пра гэта абвясціла кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве.

Прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы адзначыла, што Еўрасаюз ужо прызначыў 800 мільёнаў еўра на падтрымку Украіны гэтай зімой. Яна дадала, што вядзецца праца па выдзяленні дадатковых 100 мільёнаў еўра на генератары, сховішчы і абсталяванне для абароны ад непагадзі.

Ужо другі год расіяне ўзмацняюць паветраныя напады на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру асабліва восенню і зімой.

Кая Калас таксама звярнула ўвагу на неабходнасць прызначэння, замарожаных расійскіх актываў на дапамогу Украіне. Яна таксама ацаніла, што расійская эканоміка слабее - змагаецца з інфляцыяй і амаль нулявым эканамічным ростам.

IAR/аз

ЗША дапамагаюць Украіне атакаваць аб'екты расійскай энергетыкі 

12.10.2025 10:26
ЗША і Украіна ўжо некалькі месяцаў супрацоўнічаюць, каб аслабіць расійскую эканоміку і пераканаць Уладзіміра Пуціна пачаць перамовы.