Прэзідэнты ЗША Дональд Трамп і Украіны Уладзімір Зяленскі 17 кастрычніка правядуць асабістую сустрэчу ў Белым доме, дзе абмяркуюць пытанні ваеннай падтрымкі Украіны ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі. Падчас размовы плануецца абмеркаваць магчымасць пастаўкі далёкабойных амерыканскіх ракет Tomahawk.
Паводле інфармацыі выданне Axios, асобныя тэмы немагчыма абмеркаваць па тэлефоне. Чакаецца, што Зяленскі прыбудзе ў ЗША 16 кастрычніка. У Вашынгтоне ўжо знаходзіцца кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ермак, які рыхтуе ўсе дэталі візіту.
Раней Зяленскі і Трамп ужо правялі дзве тэлефонныя размовы, у тым ліку аб магчымай пастаўцы крылатых ракет. Сустрэча 17 кастрычніка стане першай асабістай пасля вераснёўскай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, дзе абодва лідары таксама размаўлялі.
Мэта будучай сустрэчы — абмеркаваць канкрэтныя віды дапамогі для ўзмацнення абаронных магчымасцей Украіны.
www.pravda.com.ua/эж