Беларуская Служба

Украіна чакае амерыканскія ракеты «Тамагаўк»

15.10.2025 12:31
Нягледзячы на ​​тое, што Дональд Трамп пакуль не даў выразнага «так» на пастаўку гэтых ракет, надзеі на станоўчае рашэнне Вашынгтона адносна Украіны растуць.
  .
Фрэгат запусціў ракету. Ілюстрацыйнае фотаEPA/HANNIBAL HANSCHKE Dostawca: PAP/EPA.

Прэзідэнт Зеленскі адправіцца ў Вашынгтон у пятніцу 17 кастрычніка, каб пачуць добрыя навіны адносна «Тамагаўкаў» і дадатковых ракет «Пэтрыёт».

На мінулым тыдні ён двойчы размаўляў з Дональдам Трампам па тэлефоне на гэтую тэму. У сваёй прамове ў аўторак увечары ён адзначыў, што ўжо акрэслены рашэнні, якія могуць дапамагчы — адносна «Пэтрыётаў» і «Тамагаўкаў». Важна, дадаў ён, абмяркоўваць далікатныя пытанні асабіста — не ўсё можна сказаць па тэлефоне.

Незразумела, ці будзе атрыманая канчатковая амерыканская дэкларацыя адносна «Тамагаўкаў» у пятніцу 17 кастрычніка, але тэндэнцыя станоўчая, адзначае ўкраінскі эксперт па міжнародных справах Валянцін Гладкіх.

Як падкрэсліў эксперт у эфіры ўкраінскага тэлебачання «Рада», гэта падобная гісторыя да той, што была з пускавымі ўстаноўкамі «Хімар» і знішчальнікамі F-16, дзе казалі, што гэта нерэальна, але аказалася магчымым.

Мяркуецца, ЗША могуць перадаць Украіне толькі некалькі дзясяткаў «Тамагаўкаў», але Крэмль ужо пачаў нэрвова рэагаваць на гэта і заяўляць пра новы ўзровень эскалацыі.

ПР/юл