Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена больш за 1 тыс. 100 салдат і афіцэраў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 129 тыс. чалавек.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 260 танкаў, больш за 23 тыс. 390 бронемашын, больш за 33 тыс. 780 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 522 РСЗА, 3 тыс. 864 крылатыя ракеты, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 428 самалётаў і 346 верталётаў.
вс