«Пад ударамі былі звычайныя гарады, у асноўным наша энергетыка, але ёсць шмат патраплянняў і ў жылыя дамы. Пажары ў Запарожжы, траплянне ў дамы ў Кіеве. Пацярпелі Кіеўская, Адэская, Чарнігаўская, Днепрапятроўская, Кіраваградская, Палтаўская, Вінніцкая, Запарожская, Чаркаская і Сумская вобласці. Па стане на цяпер вядома пра 17 пацярпелых людзей. Шэсць чалавек, з іх двое дзяцей, на жаль, загінулі», — паведаміў Уладзімір Зяленскі.
У Кіеўскай вобласці, у сяле Пограбы Броварскай раёна, загінула сям'я — 38‑гадовая жанчына, шасцімесячнае немаўля і дванаццацігадовая дзяўчынка.
У сталіцы Украіны адзін з расійскіх баявых беспілотнікаў ударыў па жылым доме. У будынку ўзнік пажар. Большасць жыхароў былі эвакуяваныя. Акрамя таго, у Кіеве фрагменты ракет і беспілотнікаў, збітых сістэмамі супрацьпаветранай абароны, упалі на некалькі жылых будынкаў.
Уначы расіяне таксама атакавалі Адэсу. Адключылася электрычнасць. Паведамленняў пра ахвяр не паступала. Расійскія беспілотнікі і ракеты таксама ўдарылі па Запарожжы, дзе была атакавана крытычна важная інфраструктура. Некалькі беспілотнікаў упалі на жылыя дамы, параніўшы не менш за трынаццаць чалавек.
Раніцай па ўсёй Украіне зноў было абвешчана паветранае трывога пасля таго, як самалёт МІГ-31К, здольны несці гіпергукавыя ракеты «Кінжал», узляцеў з аэрапорта ў Расіі.
Усю ноч вораг наносіў удары па энергетычнай інфраструктуры Украіны, пра гэта паведаміла міністр энергетыкі Святлана Грынчук.
IAR/вх