Другі па велічыні горад Украіны быў атакаваны беспілотнікамі. Гарадскія ўлады паведамілі, што расіяне выкарысталі беспілотнікі Shahed.
Адзін з іх ударыў па будынку прыватнага дзіцячага сада. Паводле звестак харкаўскіх уладаў, ніхто з дзяцей не пацярпеў.
.
Бесплотнікі таксама ўдарылі па іншых будынках горада. Паведамляецца пра як мінімум аднаго загінулага і сямёра параненых.
Прэзідэнт Уладзімір Зеленскі ў адказ на напад напісаў, што гэта аплявуха ад Расіі ўсім, хто імкнецца да мірнага вырашэння праблем.
Сёння ноччу і раніцай расіяне атакавалі Кіеў і Кіеўскую вобласць, шэраг іншых абласцей Украіны. Загінулі шэсць чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Усяго расіяне за сёння выкарысталі 28 ракет і 405 беспілотнікаў для атак на Украіну.
IAR/вх