Беларуская Служба

Санкцыі працуюць. Некаторыя кітайскія кампаніі перасталі купляць расійскую нафту

24.10.2025 11:02
Продаж энергетычнай сыравіны з’яўляецца адным з найважнейшых крыніц даходаў для Расіі.
 .
Здабыча нафты. Ілюстрацыйны здымакptra/pixabay.com/CC0

Амерыканскія эканамічныя санкцыі ў адносінах Расіі дзейнічаюць — паведамляюць заходнія і незалежныя расійскія СМІ. Пасля ўвядзення санкцый супраць канцэрнаў «Раснафта» і «Лукойл» частка кітайскіх кампаній прыпыніла імпарт расійскай нафты. Продаж энергетычнай сыравіны з’яўляецца адным з найважнейшых крыніц даходаў для Расіі. Значную частку атрыманых сродкаў маскоўскі рэжым накіроўвае на фінансаванне вайны з Украінай.

Агенцтва Reuters паведаміла, што кампаніі PetroChina, Sinopec, CNOOC і Zhenhua Oil часова спынілі імпарт расійскай нафты, якая транспартуецца марскім шляхам. Кітайскія кампаніі хочуць ацаніць фінансавыя наступствы амерыканскіх санкцый. Злучаныя Штаты ўвялі абмежаванні супраць канцэрнаў «Раснафта», «Лукойл» і 34 звязаных з імі кампаній. Вашынгтон таксама прыгразіў другаснымі санкцыямі замежным кампаніям, якія працягнуць гандаль з Расіяй. Незалежны партал Meduza пісаў, што Кітай штодзённа закупляе каля 1,5 мільёна барэляў нафты, якая пастаўляецца марскім транспартам.

Другая краіна, якая з’яўляецца адным з найбуйнейшых імпарцёраў расійскай нафты, гэта Індыя. Аналітыкі адзначылі змяншэнне аб’ёмаў закупак расійскай нафты індыйскімі кампаніямі, аднак улады краіны афіцыйна не пацвердзілі гэтай інфармацыі.

Амерыканскія санкцыі былі ўведзеныя 22 кастрычніка, а ўжо 23 кастрычніка Еўрапейскі саюз ухваліў 19-ы пакет санкцый супраць Расіі, які таксама прадугледжвае абмежаванні для расійскіх паліўных кампаній, гандлю і банкаўскага сектара.

IAR/нг