Кітайскі лідар Сі Цзіньпін можа паўплываць на палітыку Уладзіміра Пуціна, заявіў Дональд Трамп. Падчас размовы з журналістамі ў Белым доме прэзідэнт ЗША выказаў здагадку, што гэты ўплыў можа тычыцца і спынення вайны ва Украіне.
«Гэта паважаны чалавек, лідар вялікай краіны. Мы абавязкова будзем гаварыць пра Расію і Украіну», – сказаў Дональд Трамп, маючы на ўвазе сустрэчу з кітайскім лідарам, запланаваную на наступны тыдзень падчас яго візіту ў Паўднёвую Карэю.
Раней Дональд Трамп заявіў, што яго раздражняюць непрадуктыўныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.
«Калі мы размаўляем, здаецца, што ўсё ідзе добра, але потым аказваецца, што нічога не атрымліваецца», – сказаў прэзідэнт ЗША.
Ён таксама абвясціў аб адмене запланаванай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, якая павінна была адбыцца ў Будапешце ў бліжэйшы час.
IAR/аз