У ноч з 28 на 29 кастрычніка Узброеныя сілы Украіны нанеслі серыю беспілотных удараў па аб’ектах на тэрыторыі Расіі. Паводле паведамленняў расійскіх рэгіянальных уладаў і Telegram-каналаў, атакі закранулі Маскву, Ульянаўскую вобласць, Рэспубліку Марый Эл і Стаўрапольскі край.
Дроны папалі ў нафтаперапрацоўчыя заводы «НС-Ойл» у Наваспаскім (Ульянаўская вобласць) і Марыйскі НПЗ каля Ёшкар-Олы, а таксама ў хімічны завод «Стаўрален» у Будзёнаўску. У Стаўрапольскім краі ўзнік пажар, але, паводле губернатара Уладзіміра Уйбы, ахвяр і сур’ёзных разбурэнняў няма.
У выніку атак па Маскве ўводзіліся часовыя абмежаванні на працу некалькіх расійскіх аэрапортаў, у тым ліку Дамадзедава і Шарамецева.
Міністэрства абароны РФ паведаміла пра знішчэнне 57 дронаў, аднак удары па заводах не пацвердзіла. Афіцыйнага каментара з украінскага боку пакуль няма.
dw/эж