Беларуская Служба

Украіна ліквідавала камандзіра расійскга АМАП, адказнага за злачынствы, здзейсненыя на Кіеўшчыне 

29.10.2025 15:17
Мазжэрын, 1980 года нараджэння, служыў у спецыяльным падраздзяленні АМАП «Аберэг» упраўлення Расгвардыі па Кемераўскай вобласці.
      .
Эмблема Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.крыніца: ГУР МА Украіны

На тэрыторыі Кемераўскай вобласці Расіі быў ліквідаваны падпалкоўнік расійскага АМАП Венямін Мазжэрын, датычны да ваенных злачынстваў, учыненых падчас акупацыі Кіеўскай вобласці расійскімі войскамі, - паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Паводле звестак разведкі, аўтамабіль, якім кіраваў Мазжэрын, выбухнуў 25 кастрычніка. Перад гэтым украінскія спецслужбы ўсталявалі за ім назіранне і спланавалі аперацыю па яго ліквідацыі.

Мазжэрын, 1980 года нараджэння, служыў у спецыяльным падраздзяленні АМАП «Аберэг» упраўлення Расгвардыі па Кемераўскай вобласці.

Як адзначае ГУР Украіны, падраздзяленне «Аберэг» уваходзіць у лік тых частак Расгвардыі, якія ўдзельнічалі ў ваенных злачынствах і актах генацыду супраць украінскага народа на Кіеўшчыне ў лютым–сакавіку 2022 года.

Яшчэ ў красавіку 2022 года ўкраінская разведка пайменна ідэнтыфікавала ўдзельнікаў гэтых злачынстваў і распрацавала мерапрыемствы, скіраваныя на іх справядлівае пакаранне.

iar/эж