Уначы, з 1 на 2 лістапада, расійская армія нанесла масіраваныя ўдары па Адэскай, Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях Украіны. Ёсць загінулыя і параненыя, у тым ліку дзеці.
У Днепрапятроўскай вобласці загінулі чацвёра людзей, сярод іх хлопчыкі 11 і 14 гадоў. Васьмёра атрымалі раненні, адна жанчына пазней памерла ў шпіталі. Пашкоджаны дамы, крамы і аўтамабілі.
У Адэскай вобласці атака беспілотнікаў тыпу «Шахед» выклікала пажар на стаянцы грузавікоў у Ізмаільскім раёне. Загінулі двое грамадзянскіх, трое параненыя.
У выніку расійскіх удараў па Запарожжы 30 будынкаў былі разбураны або пашкоджаны, а 58 тыс. чалавек у Запарожскай вобласці засталіся без электрычнасці.
Жыхар Запарожжа Віктар Шука распавёў журналістам, што выбухі разбудзілі яго сярод ночы:
«Я прачнуўся а 2-й гадзіне ночы ад выбуху. Праз дзесяць хвілін адбыўся яшчэ адзін, вельмі магутны выбух. Шкло і чарапіца ляцелі па паветры. Я выбег на вуліцу; усюды быў дым, як ад пажару. Электрычнасці таксама не было», - распавёў жыхар Запарожжа.
Паводле ўкраінскіх уладаў, удары наносіліся ў дзве хвалі з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет.
эж