Беларуская Служба

Дональд Трамп пра перадачу Украіне ракет «Тамагаўк»: Не разглядаю такой магчымасці

03.11.2025 10:01
Каментатары звяртаюць увагу, што амерыканскі прэзідэнт памяняў сваю пазіцыю пасля размовы з Пуціным.
Прэзідэнт Дональд Трамп PAP/EPA/Francis Chung / POOL

Дональд Трамп заявіў, што не разглядае магчымасці перадачы Украіне ракет далёкага радыусу дзеяння «Тамагаўк». На пытанне журналістаў, ці разглядае ён такое рашэнне, прэзідэнт ЗША адказаў: «Не, напэўна, не».

Раней Пентагон даў зялёнае святло на перадачу Украіне ракет «Тамагаўк», паясняючы, што гэта не аслабіць амерыканскіх арсеналаў  гэтай зброі, паведаміла CNN са спасылкай на крыніцы ў Вашынгтоне і Еўропе.

Раней таксама Дональд Трамп заяўляў, што ў ЗША ёсць вялікая колькасць ракет «Тамагаўк», якія можна адправіць у Кіеў. Аднак пасля размовы з Пуціным ён пачаў сцвярджаць, што ракеты патрэбныя для абароны ЗША.

Пазней ён паясніў, што навучанне ўкраінцаў выкарыстанню ракетаў «Тамагаўк» зойме да года, а амерыканцы не могуць самі абслугоўваць ракетных пускавых установак, бо гэта азначала б прамы ўдзел у вайне.

Канчатковае рашэнне аб перадачы ракет Украіне прымае прэзідэнт ЗША.

IAR/аз

CNN: Пентагон даў дазвол на пастаўку ракет «Тамагаўк» Украіне, канчатковае рашэнне за Трампам

01.11.2025 08:01
CNN паведамляе, што Пентагон даў «зялёнае святло» на пастаўку ракет «Тамагаўк» Украіне, але канчатковае рашэнне прыме Дональд Трамп.

Украінцы спрабуюць выгнаць расійскія войскі з Пакроўска на Данбасе

01.11.2025 18:30
Ідуць цяжкія баі. Спецыяльныя падраздзяленні ўкраінскай разведкі ўвайшлі ў Пакроўскі раён, каб ачысціць горад ад расіян.