Беларуская Служба

У гэтым годзе Расія скінула на тэрыторыю Украіны больш за 40 тысяч кіраваных авіябомбаў

04.11.2025 16:41
Паводле звестак Міністэрства абароны Украіны, мінулы месяц стаў рэкордным.
 .
Сустрэчы У.Зяленскага з жаўнераміPAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Згодна са справаздачай, 40 тысяч кіраваных бомбаў, скінутых Расіяй за 10 месяцаў бягучага года, гэта больш, чым за ўвесь папярэдні год. Толькі ў кастрычніку Расія выкарыстала 5328 адзінак гэтай зброі.

Кіраваныя авіябомбы маюць радыус дзеяння ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. Расіяне выкарыстоўваюць іх для атакі пазіцый украінскай арміі на перадавой і ў прыфрантавых гарадах. Нядаўна палова гэтых бомб была выкарыстана расіянамі ў Пакроўску і навакольных раёнах.

Акрамя таго, з'явіліся паведамленні, што расіяне некалькі разоў распрацавалі і выкарыстоўвалі кіраваныя авіябомбы вялікай далёкасці, здольныя пакрываць адлегласці прыблізна да 200 кіламетраў.

ав