Беларуская Служба

Паўночная Карэя адправіла на вайну з Украінай яшчэ пяць тысяч вайскоўцаў

05.11.2025 17:17
Паводле разведкі Паўднёвай Карэі, каля 10 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў цяпер могуць знаходзіцца ў раёне ўкраінскай мяжы.
. :
Ілюстрацыя. Фота: Korean Central News Agency/AP
Масква зноў плануе выкарыстоўваць на фронце войскі рэжыму Кім Чэн Ына. Паводле расійскіх і паўночнакарэйскіх крыніц, КНДР адправіла ў Расію яшчэ пяць тысяч вайскоўцаў. Улады ў Пхеньяне тлумачаць, што гэта нібыта рамонтна-будаўнічыя брыгады, аднак раней рэжым ужо накіраваў у Расію ад 10 да 12 тысяч салдат.
Як паведамляе незалежны тэлеканал «Дождж», новыя падраздзяленні паступова прыбываюць у Расію з верасня. Іх афіцыйна называюць рабочымі, якія займаюцца аднаўленнем інфраструктуры, але дакладна невядома, у якім рэгіёне яны дзейнічаюць. Паводле разведкі Паўднёвай Карэі, каля 10 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў цяпер могуць знаходзіцца ў раёне ўкраінскай мяжы.

Вясной і летам салдаты Кім Чэн Ына ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць украінскай арміі ў Курскай вобласці. Расійская прапаганда тады заяўляла, што дзякуючы ім удалося «вызваліць» расійскую тэрыторыю ад украінскіх войскаў.

Паводле дамоўленасці, заключанай Уладзімірам Пуціным і паўночнакарэйскім дыктатарам, Пхеньян пастаўляе Расіі салдат і боепрыпасы ў абмен на ежу, паліва і ваенныя тэхналогіі.

IAR/нг