Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі атакавалі нафтахімічны завод у Башкартастане

07.11.2025 18:00
Стэрлітамак знаходзіцца прыкладна за 1300 км ад мяжы з Украінай.
Украінскія жаўнерыPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Адно з ключавых прадпрыемстваў Расіі – Стэрлітамакскі нафтахімічны завод у Рэспубліцы Башкартастан – быў атакаваны беспілотнікамі ўкраінскай ваеннай разведкі. Разведка заявіла ў пятніцу, што завод вырабляе кампаненты, якія выкарыстоўваюцца расійскай арміяй.

6 лістапада беспілотнікі далёкага радыусу дзеяння нанеслі ўдар па заводзе па вытворчасці іёнолу (антыаксіданта, які выкарыстоўваецца ў авіяцыйным паліве і палімерах), авіяцыйнага бензіну і сінтэтычных палімераў.

«У выніку нападу на варожы нафтахімічны завод узнік пажар у вытворчым цэху дабаўкі агідол – рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў авіяцыйным паліве», – паведаміла ўкраінская ваенная разведка ў сацыяльных сетках.

Стэрлітамакскі нафтахімічны завод у горадзе Стэрлітамак на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі з'яўляецца адным з найбуйнейшых цэнтраў хімічнай прамысловасці ў краіне і належыць кампаніі «Башнафта». Стэрлітамак знаходзіцца прыкладна за 1300 км ад мяжы з Украінай.

ав