Беларуская Служба

Украінцы атакавалі аб'екты ў Расіі ракетамі «Доўгі Нептун»

14.11.2025 11:12
Уладзімір Зяленскі напісаў на платформе Х, што гэта адказ на расійскі тэрор.
Вайна ва Украінеhttps://t.me/c/1233777422/52488

Гэта ўкраінскія ракеты далёкага радыусу дзеяння, здольныя паражаць мэты на адлегласці тысячы кіламетраў. Уладзімір Зяленскі напісаў на платформе Х, што гэта адказ на расійскі тэрор.

У выніку начнога нападу на Кіеў (13/14 лістапада) загінулі прынамсі чатыры чалавекі і 26 атрымалі раненні.

Расійцы выкарысталі балістычныя ракеты. У сталіцы Украіны былі разбураны дзясяткі жылых будынкаў. Азербайджанскае пасольства было пашкоджана асколкамі ракеты «Іскандэр».

Асноўнай мэтай расійскай атакі быў Кіеў, але ракеты таксама ўпалі на гарады ў Харкаўскай і Адэскай абласцях. У Сумскай вобласці расійяне сёння раніцай атакавалі Украіну ракетай «Цыркон».

За апошнюю ноч Расія выпусціла па Украіне агулам 430 беспілотнікаў і 18 ракет розных тыпаў. Прэзідэнт Украіны паведаміў, што сродкі супрацьпаветранай абароны нейтралізавалі 14 ракет.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна адказвае на гэтыя атакі сілай далёкага радыусу дзеяння. «Свет павінен спыніць гэтую агрэсію з дапамогай санкцый. Расія ўсё яшчэ можа прадаваць нафту. (...) Еўропа і ЗША могуць дапамагчы. Мы разлічваем на рэальныя рашэнні», — дадаў прэзідэнт Украіны.

IAR/яс