Беларуская Служба

Рэспубліканцы працуюць над санкцыямі супраць краін, якія вядуць бізнес з Расіяй

17.11.2025 10:01
Прэзідэнт Дональд Трамп не выключыў, што да санкцыйнага спісу будзе дададзены таксама Іран.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/RON SACHS

Рэспубліканцы працуюць над санкцыямі супраць краін, якія вядуць бізнес з Расіяй, абвясціў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён дадаў, што ў гэты спіс можа быць дададзены таксама Іран.

«Як вы ведаеце, я прапанаваў, каб любая краіна, якая вядзе бізнес з Расіяй, падвяргалася вельмі жорсткім санкцыям», – заявіў Трамп журналістам.

Нагадваем, 22 кастрычніка Дональд Трамп вырашыў увесці санкцыі супраць дзвюх найбуйнейшых расійскіх нафтавых кампаній – «Раснафта» і «Лукойл», а таксама іх даччыных кампаній.

Гэта першыя санкцыі супраць расійскага бізнесу з моманту, калі Дональд Трамп прыйшоў да ўлады ў ЗША.

IAR/аз

Кангрэс ЗША наблізіўся да зняцца блакады працы ўрада, якая працягваецца з 1 кастрычніка

10.11.2025 10:16
Група сенатараў-дэмакратаў пагадзілася на кампраміс па фінансаванні федэральных агенцтваў да студзеня, тым самым прапануючы выхад з тупіковай сітуацыі.