Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі аб'явіў аб візіце ў Турцыю з мэтай актывізаваць мірныя перагаворы з Расіяй. «Заўтра - сустрэчы ў Турцыі. Рыхтуем актывізацыю перамоваў, і ў нас ёсць напрацаваныя рашэнні, якія прапануем партнёрам. Усімі сіламі набліжаць заканчэнне вайны - першы прыярытэт Украіны. Працуем таксама, каб аднавіць абмен і вяртанне палонных», - напісаў украіснкі лідар у сацсетках у аўторак, 18 лістапада.
Неўзабаве пасля гэтага інфармаваная крыніцы ў Турцыі паведаміла агенцтву Reuters, што спецпрадстаўнік ЗША Стыў Уіткаф 19 лістапада наведае Турцыю і прыме ўдзел у запланаваных там перамовах з Уладзімірам Зяленскім. У сваю чаргу, AFP спасылаючыся на ўкраінскую крыніцу піша, што Зяленскі сустрэнецца ў Анкары са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў расказаў, што расійскі бок не атрымліваў «ніякай інфармацыі з Кіева». Прадстаўнікоў РФ у Турцыі ў тыя дні, калі туды прыедзе Зяленскі, не будзе, удакладніў памагаты Пуціна.
dw/pap/эж