Беларуская Служба

7-гадовая польская дзяўчынка загінула падчас расійскага нападу ва Украіне

22.11.2025 06:50
7-гадовая грамадзянка Польшчы загінула падчас расійскага нападу ў Цярнопалі ва Украіне.
               , 19          470    50 .       .
Свечкі і цацкі побач з месцам удару расійскай крылатай ракетай па шматпавярховым жылым доме ў Цярнопалі, 19 лістапада расійскія войскі атакавалі Украіну з выкарыстаннем больш за 470 беспілотнікаў і амаль 50 ракет. У Цярнопалі былі пашкоджаны два жылыя дамы. PAP/Vladyslav Musiienko

«З глыбокім сумам я даведаўся пра смерць 7-гадовай Амелькі, грамадзянкі Польшчы, якая загінула ў Цярнопалі разам са сваёй маці ў выніку варварскага расійскага абстрэлу мірных жыхароў. Выказваю шчырыя спачуванні сямʼі і блізкім і малюся за душу гэтага нявіннага дзіцяці і яе маці», – напісаў прэзідэнт Караль Наўроцкі ў сацыяльных сетках.

Пра смерць дзяўчынкі паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вэвюр. Ён падкрэсліў, што напад у ноч з 17 на 18 лістапада, у якім загінулі Амелька і яе маці, быў накіраваны на мірных жыхароў.

Раней пра гібель вучаніцы другога класа Гжэська Амеліі і яе маці Аксаны паведаміла адна са школ горада.

«Яны, абдымаючы адна адну, згарэлі жыўцом у выніку ракетнага нападу ворага», - напісалі на старонцы ўстановы ў Facebook.

Нагадаем, ноччу з 17 на 18 лістапада Расія ракетамі атакавала горад Цярнопаль на захадзе Украіны, да польскай мяжы адтуль прыкладна 180 кіламетраў. Вядома пра 31 загінулага, амаль 100 пацярпелых і яшчэ 13 чалавек прапалі без вестак у разбураным жылым доме.

IAR/вх