Раніцай у нядзелю, 23 лістапада, расійскія Telegram-каналы паведамілі пра атаку беспілотнікаў і пажар на цеплаэлектрастанцыі ў горадзе Шатура Маскоўскай вобласці. Паводле відэа, запісаных відавочцамі, і апублікаваных каналам Astra, на тэрыторыі Шатурскай ДРЭС узнікла моцнае ўзгаранне.
Згодна з расійскай «Вікіпедыяй», Шатурская ДРЭС імя У. І. Леніна — адна з найстарэйшых электрастанцый у Расіі, яе магутнасць складае 1500 МВт.
Пазней Міністэрства абароны РФ заявіла, што супрацьпаветраная абарона нібыта знішчыла 75 беспілотнікаў. Найбольш — 36 — былі збітыя над акваторыяй Чорнага мора, яшчэ 10 — нібыта над акупаваным Крымам.
На гэтым фоне «Росавіяцыя» паведамляла пра часовае прыпыненне працы маскоўскага аэрапорта Жукоўскі.
pravda.com.ua/эж