Беларуская Служба

Старшыня Еўрапейскага Савета: Дасягнуты прагрэс у перамовах па мірным плане для Украіны

24.11.2025 16:30
Антоніу Кошта склікаў сустрэчу ў сталіцы Анголы ў адказ на публікацыю амерыканскага мірнага плана, узгодненага з Расіяй без удзелу Украіны і Еўропы.
Старшыня Еўрапейскага Савета Антоніу Кошта PAP/EPA/AMPE ROGERIO

Старшыня Еўрапейскага Савета абвясціў аб дасягненні прагрэсу ў перамовах па мірным плане для Украіны. Антоніу Кошта заявіў пра гэта пасля пазачарговай сустрэчы з лідарамі ЕС у сталіцы Анголы, на палях саміту ЕС-Афрыка.

Ён запэўніў, што Еўрапейскі Саюз будзе працягваць аказваць украінскаму прэзідэнту ўсю неабходную падтрымку – дыпламатычную, ваенную і эканамічную.

Антоніу Кошта склікаў сустрэчу ў сталіцы Анголы ў адказ на публікацыю амерыканскага мірнага плана, узгодненага з Расіяй без удзелу Украіны і Еўропы.

Учора (23 лістапада) дэлегацыі ЗША і Украіны абмеркавалі гэтую тэму ў Жэневе. Пазней да іх далучыліся прадстаўнікі трох краін ЕС – Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі – і кіраўнікі кабінетаў старшыняў Еўрапейскага Савета і Еўрапейскай камісіі.

Заўтра (25 лістапада) адбудзецца сустрэча лідараў краін, якія ўваходзяць у так званую «кааліцыю ахвотных», якая ўзбройвае Украіну. Сустрэча пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі.

IAR/аз

Белы дом апублікаваў заяву пасля мірных перамоваў з Украінай

24.11.2025 10:01
Расія афіцыйна не каментуе ўкраінска-амерыканскіх перамоваў па мірным плане.