Беларуская Служба

Польшча, Германія і Нарвегія сумесна выдзеляць Украіне паўмільярда долараў на зброю

03.12.2025 15:48
Доля Польшчы ў сумеснай ініцыятыве трох краін па закупцы амерыканскай зброі і боепрыпасаў складае 100 мільёнаў долараў.
 -       .
Намеснік прэм'ер-міністра і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.PAP/Wiktor Dąbkowski

Польшча, Германія і Нарвегія сумесна выдзеляць паўмільярда долараў на закупку амерыканскай зброі для Украіны ў рамках праграмы PURL. Пра гэта ў Бруселі паведамілі міністры замежных спраў гэтых трох краін НАТА.

Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што гэта значная сума грошай, і выказаў надзею, што ЗША адзначаць гэта.

— Мы спадзяемся, што Украіна таксама гэта ацэніць. І перш за ўсё мы спадзяемся, што гэта заахвоціць іншых саюзнікаў да ўдзелу ў гэтай праграме, каб такім чынам Пуцін атрымаў пасыл, а Украіна атрымала справядлівы мір.

Доля Польшчы ў сумеснай ініцыятыве трох краін па закупцы амерыканскай зброі і боепрыпасаў складае 100 мільёнаў долараў.

IAR/яс