Беларуская Служба

EC разглядае два варыянты фінансавай падтрымкі Украіны 

04.12.2025 09:22
Не пазней як да 18 снежня дзяржавы-члены ЕС павінны вызначыцца з формай фінансавай падтрымкі для Украіны. 
Budynek Rady UE
Budynek Rady UE Rada UE/Unia Europejska

Еўрапейская камісія прадставіла дзве прапановы фінансавай падтрымкі Украіны. 90 мільярдаў еўра павінны пакрыць патрэбы Кіева ў найбліжэйшыя два гады.

Першая прапанова — рэпарацыйная пазыка, якая фінансуецца за кошт замарожаных расійскіх актываў, то бок плаціла б Расія. Другая — прыцягненне Еўрапейскім саюзам пазыковых сродкаў на рынку, аднак у гэтым выпадку сплата ляжала б на еўрапейскіх падаткаплацельшчыках.

Падрабязнасці агучыла кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, якая выступае прыхільніцай рэпарацыйнай пазыкі.

«Мы ўсе разумеем, што ніколі не зможам параўняцца з ахвярай, якую нясе ўкраінскі народ. Але мы можам адпавядаць яго рашучасці і стойкасці, а таксама забяспечыць яго сродкамі для абароны і вядзення мірных перамоў з пазіцыі сілы. А паколькі ціск — адзіная мова, якую разумее Крэмль, мы можам яшчэ больш яго ўзмацніць», — заявіла палітык.

Не пазней як да 18 снежня дзяржавы-члены ЕС павінны вызначыцца з формай фінансавай падтрымкі для Украіны. У гэты дзень у Бруселі адбудзецца саміт кіраўнікоў краін Еўрасаюза.

iar/эж

Міністр фінансаў Польшчы: Мы падтрымліваем рэпарацыйную пазыку для Украіны

29.09.2025 16:03
Сродкі знаходзяцца на рахунках бельгійскай разліковай кампаніі Euroclear, а ўрад Бельгіі асцерагаецца магчымых судовых пазоваў з боку Расіі.